top of page
1432200396-zdorovie-bud.jpg

ІМУНАПРАФІЛАКТЫКА

Няма ў свеце іншай медыцынскай навукі, якая дала б чалавецтву больш, чым мікрабіялогія. Менавіта так было сказана ў адным з навуковых часопісаў каля 30 гадоў таму. І гэта адпавядае рэчаіснасці. Падводзячы ў 1991 годзе вынікі пашыранай праграмы імунізацыі, прынятай усеагульнай супольнасцю ў 1974 годзе, Сусветная арганізацыя аховы здароўя канстатавала, што дзякуючы правядзенню прафілактычных прышчэпак у свеце штогод прадухіляецца 3,2 млн выпадкаў смерці ад адзёру, коклюшу, дыфтэрыі і слупняка і 400 тыс. - ад паралітычных формаў поліяміеліту.

bottom of page